Беларуская Служба

Восьмы дзень працягваецца наступ украінцаў у Курскай вобласці

13.08.2024 08:01
Ноччу і ранняй раніцай у Курску мясцовая адміністрацыя неаднаразова аб'яўляла супрацьпаветраную трывогу, а пракрамлёўскія СМІ паведамлялі пра нібыта поспехі расійскага войска.
Ілюстрацыйны здымакEPA/RUSSIAN DEFENCE MINISTRY PRESS SERVICE Dostawca: PAP/EPA.

«У Расіі няма рэзерваў, а расійская мяжа голая», — так пракаментаваў падзеі ў Курскай вобласці былы калега Уладзіміра Пуціна, незалежны палітолаг Абас Галямаў.

Паводле расійскіх афіцыйных звестак, украінскае войска заняло 28 гарадоў. Незалежныя ваенныя аналітыкі кажуць, што занятыя як мінімум 40 гарадоў і больш за 120 000 эвакуяваных. Уладзімір Пуцін анансуе «годны адказ» на дзеянні ўкраінцаў.

Аднак, на думку палітолага Абаса Галямава, ваенных рэзерваў у Масквы ўжо няма. «Што паказала гэтая Курская аперацыя? Украінскія ўзброеныя сілы выкрылі тое, што ў Расіі няма рэзерваў, што яны кінулі на Данбас усё, што паспелі сабраць, а мяжа голая», — сказаў расійскі палітолаг.

Паводле прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага, мэта наступу — перанесці вайну на тэрыторыю Расіі. Ён таксама паведаміў, што ўкраінская армія заняла прыкладна 1000 квадратных кіламетраў расійскай тэрыторыі.

ПР/юл